Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 12:09 ]  Арыэль Шарон лічыць магчымым стварэньне палестынскай дзяржавы


ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў, што лічыць магчымым стварэньне палестынскай дзяржавы, але толькі пасьля доўгага перамоўнага працэсу. Раней, у гэтым тыдні, уладная партыя “Лікуд”, якую ўзначальвае Шарон, прагаласавала супраць стварэньня такой дзяржавы. У часе выступу на дзяржаўным тэлебачаньні ў сераду, Шарон паведаміў, што мірныя перамовы з палестынцамі могуць узнавіцца толькі пасьля радыкальных рэформаў у кіраўніцтве Палестынскай аўтаноміі. У той самы час кіраўнік аўтаноміі Ясір Арафат прызнаў неабходнасьць рэфармаваньня палестынскай адміністрацыі. Ён выступіў за падзел выканаўчай, заканадаўчай і судовай уладаў на палестынскіх тэрыторыях, а таксама за правядзеньне новых выбараў, аднак не назваў ніякіх тэрмінаў. Міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрас падкрэсьліў, што выказваньні Арафата мусяць суправаджацца “бескампраміснай барацьбой супраць тэрарызму”. Злучаныя Штаты Амэрыкі і Эўрапэйскі Зьвяз віталі заяву палестынскага лідара, аднак заявілі, што чакаюць ад яго канкрэтных крокаў.
XS
SM
MD
LG