Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 10:43 ]  Арменія атрымае статус назіральніка ў Парляманцкай асамблеі НАТА


ЕРЭВАН. Арменія атрымае статус назіральніка ў Парляманцкай асамблеі НАТА. Паводле старшыні асамблеі Рафаэля Эстрэлы, гэта стане першым крокам да паглыбленьня супрацоўніцтва Эрэвану з НАТА. Эстрэла адзначыў, што прыярытэтным для асамблеі зьяўляецца разьвіцьцё ўзаемадзеяньня Паўночнаатлянтычнай супольнасьці з усімі краінамі каўкаскага рэгіёну. Парляманцкая асамблея НАТА складаецца з прадстаўнікоў заканадаўчых ворганаў краінаў, якія ўваходзяць у абарончы зьвяз.
XS
SM
MD
LG