Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 10:38 ]  Страйкі ў Нямеччыне прынесьлі падвышэньне заробкаў


БЭРЛІН. У Нямеччыне кіраўніцтва прадпрыемстваў мэталургічнай і мэталаапрацоўчай прамысловасьці прыйшло да згоды з прафсаюзным аб’яднаньнем “ІГ Метал” адносна падвышэньня заробку працоўным і службоўцам галіны. Пагадненьне спыніла хвалю аднадзённых страйкаў, якія прайшлі ў Бадэн-Вюртэмбэргу, Брадэнбургу й Бэрліне. У акцыях узялі ўдзел дзясяткі тысячаў чалавек. Прадстаўнікі прафсаюзнага аб’яднаньня “ІГ Мэтал” паведамілі, што пагадненьне прадугледжвае павелічэньне заробку на 4% з 1 чэрвеня сёлета. Наступнае падвышка на 3.1% заплянаваная на 1 чэрвеня 2003 году. Пачатковым патрабаваньнем прафсаюзу было падвышэньне заробку на 6.5%.
XS
SM
MD
LG