Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 01:16 ]  Македонскі міністар параніў чатырох чалавек


СКОП'Е Падчас вучэньняў паліцыі ў Македоніі адбыўся няшчасны выпадак – міністар унутраных справаў краіны Любе Башкоўскі параніў чатырох чалавек. Інцыдэнт адбыўся падчас стрэльбаў у выніку рыкашэту куляў. Параненыя перакладчыца з францускай амбасады, журналістка, і два паліцыянта. Прадстаўнікі паліцыі сьцьвярджаюць, што пацярпелыя не выканалі патрабаваньне адыйсьці з сэктару абстрэла. Міністэрства ўнутраных справаў Македоніі выказала шкадаваньне з нагоды інцыдэнту. На вучэньнях спецыяльных сілаў хуткага рэагаваньня прысутнічалі македонскія палітыкі, сябры ўраду і замежныя дыпляматы.
XS
SM
MD
LG