Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 13:03 ]  Сёньня ў Галяндыі пройдуць выбары ў ніжнюю палату парляманту


АМСТЭРДАМ. Сёньня ў Галяндыі пройдуць выбары ў ніжнюю палату парляманту. Паводле прагнозаў, найбольшую колькасьць мейцаў можа атрымаць кансэрватыўная Хрысьціянска-дэмакратычная партыя, а лева-цэнтрысцакая кааліцыя можа сыйсьці ўв адстаўку. У мінулым тыдні, у часе перадвыбарчай кампаніі, быў застрэлены папулярны скрайне правы палітык Пім Фартайн, які выступаў супраць прытоку новых эмігрантаў у Галяндыю. Чакаецца, што партыю Фартайна, на хвалі сымпатыяў да забітага, можа чакаць значны посьпех. Ягоныя антыэмігранцкія лёзунгі могуць знайсьці павдтрымку ў шматлікіх выбаршчыкаў і паспрыяць посьпеху партыі.
XS
SM
MD
LG