Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 12:53 ]  Сёньня ў Чарнагорыі пройдуць выбары ў мясцовыя ворганы ўлады


ПАДГОРЫЦА. Сёньня ў Чарнагорыі пройдуць выбары ў мясцовыя ворганы ўлады. Вынік гэтых выбараў у значнай ступені вызначыць пазыцыі партыяў якія выступаюць за незалежнасьць і прыхільнікаў далейшага саюзу з Сэрбіяй. Вынікі пакажуць ці можа быць сфармаваная новая палітычная кааліцыя ці Чарнагорыі ўсё ж давядзецца праводзіць датэрміновыя парляманцкія выбары. У сёлетнім сакавіку Сэрбія і Чарнагорыя дамовіліся зьмяніць характар сваіх адносінаў і зрэфармаваць Югаслаўскую Фэдэрацыю. Паводле гэтай дамовы, рэфэрэндум пра поўную незалежнасьць можна будзе правесьці праз тры гады.
XS
SM
MD
LG