Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 11:17 ]  Кіраўнік "Песьняроў" Уладзімір Мулявін трапіў у аўтамабільную катастрофу


МЕНСК. Учора ўвечары трапіў у аўтамабільную катастрофу заснавальнік і кіраўнік ансамблю “Песьняры”, народны артыст Уладзімір Мулявін. Паводле інфармацыі міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, аўтамабіль, якім кіраваў Мулявін, на вялікай хуткасьці на павароце сыйшоў з трасы і стукнуўся ў дрэва. Аварыя адбылася недалёка ад Менску. Цяпер Мулявін знаходзіцца ў рэанімацыі аддзелу Навукова-дасьледчага інстытуту траўматалёгіі рэспублікі. Паводле мэдыкаў, ягоны стан ацэньваецца як крытычны.
XS
SM
MD
LG