Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:16 ]  Сёньня апошні дзень пражскіх перамоваў у справе Нагорнага Карабаху


ПРАГА. Сёньня – апошні дзень перамоваў паміж прадстаўнікамі Азэрбайджану й Арменіі ў справе магчымага разьвязаньня канфлікту вакол Нагорнага Карабаху. Перамовы праходзяць пад эгідай сустаршыняў Менскай групы АБСЭ ў справе Нагорнага Карабаху у чэскім замку Стырын ля Прагі. З азэрбайджанскага боку ў іх бярэ ўдзел асабісты прадстаўнік прэзыдэнта Аліева – Араз Азімаў, з армянскага – намесьнік міністра замежных справаў Арменіі Татул Маркаран. Ня гледзячы на замірэньне 1994 году, Эрэван і Баку фармальна застаюцца ў стане вайны за Нагорны Карабах – пераважна армянскі этнічны рэгіён, які складаў пятую частку тэрыторыі Азэрбайджану, а на прыканцы 80-ых гадоў выйшаў са складу краіны.
XS
SM
MD
LG