Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:12 ]  Былы прэзыдэнт ЗША заклікаў кубінскія ўлады дазволіць рэфэрэндум


ГАВАНА. Былы прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр, які цяпер візытуе на Кубе, заклікаў кубінскія ўлады дазволіць правядзеньне рэфэрэндуму ў справе дэмакратычных рэформаў. З гэтым заклікам ён выступіў у Гаванскім унівэрсытэце, у прысутнасьці кубінскага лідара Фідэля Кастра. Выступ Картэра перадаваўся ў простым эфіры па радыё і тэлебачаньні. Кубінскія дысытэнты падалі ў парлямант краіны больш як 11 тысячаў подпісаў у падтрымку рэфэрэндуму, на які будуць вынесеныя пытаньні правоў чалавека, амністыі палітвязьняў, права на прадпрыймальніцтва і рэформу выбарчай сыстэмы. Картэр заявіў, што кубінскія ўлады мусяць дазволіць кіраўніцы Ведамства ААН у правох чалавека Мэры Робінсан наведаць выспу, каб пазнаёміцца са станам зьняволеных. Картэр таксама заклікаў кангрэс ЗША скасаваць эмбарга на гандаль з Кубай.
XS
SM
MD
LG