Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 11:08 ]  Ясір Арафат зьбіраецца выступіць са зваротам да Палестынскае заканадаўчае рады


РАМАЛАХ. Сёньня палестынскі лідар Ясір Арафат зьбіраецца выступіць са зваротам да Палестынскае заканадаўчае рады. Паведамляецца, што ў выступе будзе ацэнка палітычнай сытуацыі пасьля нядаўнага ізраільскага ваеннага ўварваньня на тэрыторыю Заходняга берагу. Апрача гэтага, Арафат зьбіраецца агучыць плян рэформаў палестынскай улады. Учора ізраільскі прэм’ер-міністар Арыэль Шарон заявіў, што мірныя перамовы з палестынцамі ня будуць адноўленыя да часу, пакуль ня будзе рэфармаваны, як ён сказаў, карумпаваны дыктатарскі рэжым Арафата.
XS
SM
MD
LG