Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:07 ]  Белы Дом патрабуе звароту інспэктараў ААН у Ірак


ВАШЫНГТОН. Прадстаўнік Белага Дому Ары Флэйшар заявіў, што ірацкі прэзыдэнт Садам Гусэйн павінен дазволіць вярнуцца ў краіну інспэктарам Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў у справе зброі масавага зьнішчэньня. Тым часам Рада Бясьпекі ААН ухваліла пастанову пра перагляд антыірацкіх санкцыяў якія маюць на ўвазе магчымасьць пастачаньня тавараў цывільныага прызначэньня звычайным грамадзянам краіны. Пастанова была прынятая аднагалосна. Апрача гэтага, на шэсьць месяцаў была працягнутая праграма “нафта на прадукты харчаваньня”. Санкцыі ААН былі накладзеныя на Ірак у 1990 годзе, пасьля ўварваньня ірацкага войска ў Кувэйт.
XS
SM
MD
LG