Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:18 ]  Расейская пракуратура цьвердзіць пра невінаватасьць ФСБ у выбухах 1999 году


МАСКВА. Генэральная пракуратура Расеі абвесьціла сёньня, што расейская Федэральная служба бясьпекі ня мела дачыненьня да серыі выбухаў у 1999 годзе, у якіх загінула 300 чалавек. Прэсавы сакратар пракуратуры Леанід Трошын заявіў, што расьсьледаваньне, якое ёшло на працягу года, ня выкрыла ніякіх злачынстваў з боку ФСБ. Расьсьледаваньне пачалося пасьля таго, як жыхары Разані паведамілі ў міліцыю аб мяхах з выбуховымі рэчывамі у падвале сваёго дому. Кіраўнік ФСБ Мікалай Патрушаў пазьней сказаў, што мяхі былі з бясшкоднымі рэчывамі і выкарастоўваліся, каб праверыць пільнасьць жыхароў у барацьбе з тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG