Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:08 ]  У Маскве створаны рэгіянальны ваенны блёк


МАСКВА. Шэсьць краінаў СНД - удзельніц гэтак званай дамовы аб калектыўнай бясьпецы – пастанавілі павысіць узровень абароннага супрацоўніцтва. На сустрэчы ў Маскве прэзыдэнты Расеі, Беларусі, Арменіі, Казахстану, Кыргызстану і Таджыкістану падпісалі пагадненьне аб заснаваньні рэгіянальнай «Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы». Разам з тымудзельнікі сустрэчы ня здолелі дамовіцца наконт плянаў стварэньня супольнага вайсковага камандаваньня пад расейскім кантролем. Як паведаміў прэзыдэнт Арменіі Робэрт Качар’ян, абмеркаваньне гэтага пытаньня было адкладзенае.
XS
SM
MD
LG