Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 01:46 ]  Карзай будзе вымушаны ўжыць сілу ў правінцыі Пактыя


КАБУЛ. Кіраўнік часовага ўраду Афганістану Хамід Карзай заявіў, што не хацеў бы ўжываць сілу, аднак будзе вымушаны гэта зрабіць, калі пуштунскі палявы камандзер Падшах Хан Задран не пагодзіцца на патрабаваньне здацца. Тэрмін ультыматуму канчаецца заўтра. Камандзер Задран і ягоныя паплечнікі абвінавачваюцца ў тым, што ў мінулым месяцы ўчынілі некалькі ракетных нападаў на сталіцу правінцыі Пактыя - горад Гардэз, з мэтай захапіць кантроль над правінцыяй. У выніку нападаў загінула 115 чалавек.
XS
SM
MD
LG