Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 01:44 ]  Амэрыканская дыпляматка асудзіла тэракт у Кашміры


ДЖАМУ (ІНДЫЯ). Намесьніца дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Крыстына Рока асудзіла ўзброены напад у Кашміры, у выніку якога загінула больш за 30 чалавек. Трое нападнікаў у вайсковай форме адкрылі агонь па пасажырах, якія выходзілі з аўтобуса каля індыйскай вайсковай базы. Пасьля гэтага яны пачалі абстрэльваць жылыя дамы вайскоўцаў, забіўшы некалькі вайскоўцаў і іх жонак і дзяцей. Гэты інцыдэнт супаў у часе з прыездам Крыстыны Рока ў Нью-Дэлі, дзе яна зьбіралася абмеркаваць стан індыйска-пакістанскіх дачыненьняў. Яна назвала напад тэрарыстычным актам.
XS
SM
MD
LG