Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:52 ]  Дамова пра скарачэньне стратэгічных наступальных узбраеньняў ЗША і Расеі гатовая да падпісаньня


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што дамова пра скарачэньне стратэгічных наступальных узбраеньняў Злучаных Штатаў і Расеі падвядзе рысу пад спадчынай “халоднай вайны”. Плянуецца, што ядзерныя арсэналы дзьвюх краінаў будуць скарочаныя на дзьве траціны. Як падаюць сродкі масавай інфармацыі ЗША, дамова дазволіць краіне накіроўваць на захаваньне зьнятыя з узбраеньняў боегалоўкі – заместа таго, каб зьнішчаць іх. Джордж Буш назваў падпісаньне дамовы, якое адбудзецца ў наступным тыдні, “кульмінацыяй” шматлікіх месяцаў цяжкой працы. Зь ягоных словаў, дакумэнт сымбалізуе адносіны ўзаемнага даверу, якія ўсталяваліся паміж прэзыдэнтамі ЗША і Расеі ў часе леташняй сустрэчы ў вярхох у Славеніі. Расейскі прэзыдэнт Владзімір Пуцін таксама выказаў задавальненьне дасягнутым пагадненьнем.
XS
SM
MD
LG