Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:50 ]  Прэзыдэнт ЗША Буш працягвае выступаць за стварэньне Палестынскай дзяржавы


ВАШЫНГТОН. Дарадніца прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Кандаліза Райс сказала, што прэзыдэнт Джордж Буш працягвае выступаць за стварэньне Палестынскай дзяржавы, паколькі лічыць, што стварэньне яе патрэбнае дзеля міру на Блізкім Усходзе. Гэтыя словы прагучалі пасьля таго, як уладная правая партыя Ізраілю Лікуд прагаласавала супраць магчымага стварэньня палестынскай дзяржавы. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл таксама сказаў ізраільскаму прэм’ер-міністру Арыэлю Шарону пра сваю адданасьць ідэі стварэньня палестынскай дзяржавы. Паўэл сказаў, што ён ня думае, што галасваньне Лікуду зьменіць думкі Шарона адносна стварэньня такой дзяржавы ў будучыні. Некаторыя аналітыкі разглядаюць вынікі галасаваньня як барацьбу ў партыі паміж Шаронам і былым прэм’ер-міністрам Бэньямінам Нэтаньягу.
XS
SM
MD
LG