Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 12:44 ]  Сёньня ў ААН распачнецца канфэрэнцыя ў справе аднаўленьня места Срэбраніца


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Сёньня ў ААН распачнецца канфэрэнцыя ў справе дапамогі ў аднаўленьні места Срэбраніца, зьнішчанага ў часе Басьнійскай вайны 1995 году. Ня гледзячы на тое, што места было абвешчанае зонай бясьпекі ААН, басьнійскія сэрбы зьнішчылі тут 7 тысячаў мусульманаў. Адмысловы высланьнік ААН у Босьніі Клейн сказаў, што на аднаўленьне места і рэгіёну патрэбныя 12.5 мільёну даляраў. Цягам трох гадоў у Срэбраніцы і рэгіёне плянуецца палепшыць жыльлёвы фонд і ўзмацніць эканоміку.
XS
SM
MD
LG