Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:43 ]  Забітыя 5 і арыштаваныя 32 чалавекі падазроныя на сяброўства ў Аль Кайдзе


БАГРАМ. Пяць меркаваных сяброў тэрарыстычнай арганізацыі Аль Кайда былі забітыя ў панядзелак на поўдні Афганістану ля места Кандагар у часе апэрацыі адмысловых аддзелаў ЗША. Яшчэ 32 чалавекі затрыманыя для допытаў. У той самы час вайскоўцы Злучаных Штатаў правялі апэрацыю ў гарах на ўсходзе краіны з мэтай адшукаць асобаў адказных за ракетныя абстрэлы іхных пазыцыяў. Апошні абстрэл адбыўся ноччу ў нядзелю. Таксама ў панядзелак скончылася апэрацыя брытанскіх і афганскіх вайскоўцаў, якія шукалі талібаў на ўсходзе Афганістану. Цягам двух тыдняў быў дасьледваны раён у больш як 200 квадратных кілямэтраў. Знойдзеныя некалькі вялікіх складоў са зброяй і абарончыя збудаваньні. Баявых сутычак у часе апэрацыі ня было.
XS
SM
MD
LG