Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 01:48 ]  Завершылася брытанская вайсковая апэрацыя ў Афганістане


БАГРАМ. Завершылася вайсковая апэрацыя ў Афганістане, падчас якой брытанскія і афганскія войскі “прачасалі” 200 квадратных кілямэтраў у пошуках баявікоў “Талібану” ды “Аль-Кайды”. Кіраўнік апэрацыі Роджэр Лэйн кажа, што баявікоў ня знойдзена, але кааліцыйныя войскі зьнішчылі вялікія арсэналы зброі, а таксама пячоры і бункеры, якія выкарыстоўваліся, як базы праціўніка. Сёньня ж каля афганскага места Хост дзьве ракеты трапілі ў аэрапорт, дзе амэрыканскія вайскоўцы трэніруюць афганскіх жаўнераў. Ніхто не пацярпеў. Гэта чацьвертая ракетная атака на кааліцыйныя сілы за апошні месяц.
XS
SM
MD
LG