Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:34 ]  Польшча ня будзе ствараць транзытнага калідору для жыхароў Калінінградчыны


ВАРШАВА. Польшча ня мае намеру ствараць адмысловы транзытны калідор для праезду ў Расею жыхароў Калінінградзкай вобласьці, – заявіў у часе інтэрвію польскаму радыё прэм’ер-міністар краіны Лешак Мільлер. Пасьля распаду СССР Калінінградзкая вобласьць сталася адасобленай ад асноўнай расейскай тэрыторыі дзьвюма краінамі – Польшчай і Літвой. Ув адпаведнасьці з патрабаваньнямі Эўрапэйскага Зьвязу, сябрам якога Польшча зьбіраецца стаць у 2004 годзе, польскія ўлады маюць намер увесьці візавы рэжым для грамадзянаў Расеі.
XS
SM
MD
LG