Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:22 ]  Азэрбайджан і Арманія пачалі новую сэрыю перамоваў у справе Нагорнага карабаху


ПРАГА. Прадстаўнікі Азэрбайджану ды Арменіі пачалі сёньня новую сэрыю перамоваў, каб умацаваць мірны працэс вакол спрэчнай тэрыторыі Нагорнага Карабаху. Адмысловы высланьнік прэзыдэнта Азэрбайджану Гэйдара Аліева – Араз Азімаў і намесьнік міністра замежных справаў Арменіі Татул Маркаран сустракаюцца пад эгідай сустаршыняў так званай Менскай групы – Злучаных Штатаў, Расеі ды Францыі. Перамовы ідуць у прымесьці Прагі і павінныя скончыцца ў сераду. Азэрбайджан і Арменія па-ранейшаму фармальна ў стане вайны за Нагорны Карабах, хоць актыўныя ваенныя дзеяньні спыніліся пасьля замірэньня 1994 году.
XS
SM
MD
LG