Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 01:20 ]  Сустрэча кіраўнікоў краінаў Эўразыйскай Эканамічнай Супольнасьці


МАСКВА. Сёньня ў расейскай сталіцы сустрэліся прэзыдэнты пяці краінаў Міжнароднай рады Эўразыйскай Эканамічнай Супольнасьці, якія абмеркавалі пытаньні мытнага саюзу, стасункаў з Усясьветнай гандлёвай арганізацыяй, а таксама прыняцьцё ў Супольнасьць у якасьці назіральніка Малдовы. У форуме бяруць удзел прэзыдэнты Казахстану, Кыргыстану, Таджыкістану, Беларусі і Расеі. У часе сустрэчы Аляксандар Лукашэнка паскардзіўся на недакладнае выкананьне падпісаных, у межах Супольнасьці, дамоваў і сказаў, што толькі 25% гандлю краінаў-удзельніцаў Супольнасьці ажыцьцяўляецца ў межах Мытнага саюзу.
XS
SM
MD
LG