Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 00:42 ]  Эўразьвяз выступае за стварэньне Палестынскай дзяржавы


БРУСЭЛЬ. Эўрапейскі Зьвяз далучыўся да ЗША ў крытыцы ізраільскай партыі Лікуд, якая прыняла рэзалюцыю супраць стварэньня Палестынскай дзяржавы. Каардынатар Эўразьвязу ў пытаньнях бясьпекі Гаўер Саляна сказаў, што яго турбуе ўчорашняе галасаваньне Лікуду, бо, паводле ягоных словаў, “адзіны шлях да міру” на Блізкім Усходзе ляжыць праз стварэньне Палестынскай дзяржавы. Палестынскі лідэр Ясір Арафат заявіў сёньня, што рэзалюцыя Лікуду сьведчыць аб “разбурэньні” мірных пагадненьняў. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон, які публічна падтрымлівае ідэю стварэньня Палестынскай дзяржавы, сказаў, што рэзалюцыя ягонай партыі будзе замінаць ягоным дыпляматычным высілкам.
XS
SM
MD
LG