Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:16 ]  Экс-прэзыдэнт ЗША Джыммі Картар прыбыў ў сталіцу Кубы


Гавана. Былы прэзыдэнт ЗША Джыммі Картар прыбыў сёньня ў сталіцу Кубы. Картэр прабудзе на Кубе шэсьць дзён, мэта візыту – палепшыць адносіны паміж гэтай краінай і Злучанымі Штатамі. Гэта першае наведваньне Кубы за апошнія 74 гады асобай, якая была альбо зьяўляецца прэзыдэнтам ЗША. Пасьля прыходу да ўлады Фідэля Кастра ЗША парвалі дыпляматычныя адносіны з Кубай і абвясьцілі ёй эканамічную блякаду. Да гэтага часу грамадзянам ЗША амэрыканскім законам забаронена, за рэдкімі выключэньнямі, наведваць Кубу. Назіральнікі адзначаюць, што за часам прэзыдэнцтва Картара адносіны паміж ЗША і Кубай вызначаліся найменьшай напружанасьцю. Картар прыбыў на Кубу на запрашэньне Фідэля Кастра, які сустракаў экс-прэзыдэнта ў аэрапорце і заявіў, што гатовы ваыслухаць любую крытыку ў адрас Кубы з вуснаў госьця. Чакаецца, што пад час візыту Джыммі Картар уздыме праблему правоў чалавека на Кубе.
XS
SM
MD
LG