Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:22 ]  Міністар абароны Францыі скрытыкавала ўлады Пакістану


Парыж. Целы васьмі французаў, якія загінулі ў выніку тэрарыстычнага акту ў пакістанскім горадзе Карачы, сёньня дастаўленыя ў Францыю. Заўтра ў Шэрбуры адбудзецца жалобная цэрымонія з удзелам прэзыдэнта краіны Жака Шырака. Міністар абароны Францыі Мішэль Алья-Мары скрытыкавала ўлады Пакістану за недастатковую увагу да бясьпекі замежнікаў, якія знаходзяцца ў гэтай краіне. Тым часам, Прэзыдэет Пакістану Пэрвэз Мушарраф адклаў візыты ў Алжыр, Туніс і Марока, каб асабіста ўзначаліць адмысловую аперацыю ў справе барацьбы з тэрарызмам. Паводле загаду Мушаррафа у апошнія дні затрыманыя каля чатырохсот асобаў, якіх падазраюць у сувязі з рэжымам афганскіх талібаў і тэрарыстычнай арганізацыяй “Аль Каеда”.
XS
SM
MD
LG