Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:20 ]  Больш як 60 тысячаў ізраільцянаў запатрабавалі вываду войскаў


Тэль-Авіў. Сёньня ў Ізраілі распачалася мабілізацыя рэзэрвоўцаў. Раней было абвешчана, што мабілізацыя праводзіцца ў мэтах вайсковай аперацыі супраць палестынскіх экстрэмістаў у сэктары Газа, аднак аперацыя была адкладзеная. Прадстаўнік ўраду патлумачыў, што яна адкладзеная са стратэгічных прычынаў, а не з-за ціску на Ізраіль з боку ЗША. Ваенная апэрацыя павінна была быць адказам на тэрарыстычны акт, пад чсас якога загінулі 15 ізраільцянаў. Прадстаўнік ізраільскага ўраду Раанан Гіссін ўхваліў зварот кіраўнікоў Ягіпту, Саўдаўскай Арабіі і Сірыі з заклікам нармалізаваць узаемааадносіны з Ізраілем – узамен на вывад ізраільскіх войскаў з усіх акупаваных тэрыторыяў. Больш як 60 тысячаў жыхароў Ізраілю выйшлі ўчора на мітынг у Тэль-Авіве, патрабуючы вывесьці войскі з палестынскіх тэрыторыяў.
XS
SM
MD
LG