Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:47 ]  У сувязі з выбухам у Касьпійску затрыманыя трое дагестанцаў


МАСКВА. Прадстаўнік дагестанскіх уладаў паведаміў, што тры асобы, затрыманыя ў сувязі з заўчорашнім выбухам падчас параду ў Касьпійску, маюць сувязі з тэрарыстычнай групоўкай у Чачэніі. Намесьнік міністра ўнутраных справаў Дагестану Ўладзіслаў Чартоў сказаў, што затрыманыя належаць да «падрыўной тэрарыстычнай групы», якая дзейнічае ў Чачэніі пад кіраўніцтвам дагестанца Рапані Халілава. Усе трое падазраваныя – дагестанцы, яны былі затрыманыя ўчора ў Пецярбургу і сёньня дастаўленыя ў Махачкалу. Падчас выбуху міны з дыстанцыйным кіраваньнем загінулі 42 чалавекі і як найменей 140 былі параненыя.
XS
SM
MD
LG