Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:45 ]  Пакістан прымае захады пасьля тэракту ў Карачы


КАРАЧЫ. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф абвясьціў сёньня пра стварэньне адмысловай антытэрарыстычнай групы. Гэтая пастанова была прынятая пасьля самагубчага тэрарыстычнага акту ў Карачы ў сераду, у выніку якога загінула 11 французаў і трое пакістанцаў. Паліцыя пабяцала ўзнагароду 33 тысячы даляраў за любую інфармацыю, што дапаможа знайсьці трох невядомых, якія ў аўторак купілі аўтамабіль «Таёта Карола», выкарыстаны пры нападзе. Пасьля выбуху ўжо было арыштавана каля 400 чалавек, прыналежных да экстрэмісцкіх арганізацыяў.
XS
SM
MD
LG