Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:44 ]  Падазраваныя злачынцы яшчэ могуць здацца самі


БЯЛГРАД. Міністар унутраных справаў Сэрбіі Душан Міхайлавіч выказаў спадзяваньне, што некаторыя сэрбы, падазраваныя ў ваенных злачынствах, неўзабаве здадуцца ўладам. Паводле міністра, улады маюць зьвесткі, паводле якіх некалькі падазраваных могуць здацца яшчэ да панядзелка. Міхайлавіч дадаў, што паліцыя ведае месца знаходжаньня бальшыні падазраваных. Некалькі дзён таму Бялградзкі суд выдаў ордэр на арышт 17 асобаў, якія ня здаліся ўладам да вызначанага тэрміну.
XS
SM
MD
LG