Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:43 ]  Пачаліся перамовы кіраўнікоў Сырыі, Эгіпту і Савудаўскай Арабіі


ШАРМ-АШ-ШЭЙХ. Кіраўнікі трох арабскіх дзяржаваў у курорце Шарм-эш-Шэйх на беразе Чырвонага мора распачалі перамовы ў пытаньні палестынска-ізраільскага канфлікту. Прэзыдэнты Сырыі Башар аль-Асад, Эгіпту Хосьні Мубарак і савудаўскі кронпрынц Абдула абмяркуюць пагрозу ізраільскага ўварваньня ў Паласу Газа. Ізраіль канцэнтруе сілы на мяжы з Паласой Газа, аднак адклаў пачатак наступу, які плянаваўся ў якасьці адказу на тэрарыстычны напад у Тэль-Авіве, у выніку якога загінула 15 чалавек.
XS
SM
MD
LG