Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:41 ]  Закончыўся дзіцячы саміт ААН


НЬЮ-ЁРК. Першы ў гісторыі дзіцячы саміт Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў закончыўся прыняцьцем пляну з 21 пункту, скіраванага на барацьбу зь беднасьцю, хваробамі і войнамі, якія пагражаюць дзецям. Прадстаўнікі 180 краінаў падпісалі плян, які прадугледжвае змаганьне зь недаяданьнем і дзіцячай сьмяротнасьцю. Аднак на канфэрэнцыі выявіліся рознагалосьсі паміж прадстаўнікамі Злучаных Штатаў з аднаго боку і некаторымі краінамі Эўропы і Лацінскай Амэрыкі з другога ў пытаньнях абортаў і сьмяротнага пакараньня. Плян дзеяньняў дзіцячага форуму быў ухвалены Генэральнай Асамблеяй ААН.
XS
SM
MD
LG