Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:32 ]  Пачаўся вывад ізраільскіх вайсковых аддзелаў з Бэтлеему


БЭТЛЕЕМ. Пачаўся вывад ізраільскіх вайсковых аддзелаў з Бэтлеему. Палестынскі лідэр Ясір Арафат раней сёньня заявіў, што зьняцьце аблогі з царквы Нараджэньня Хрыстовага было важным крокам да вываду ізраільскага войска з Бэтлеему. Ізраільскі прэм’ер Шымон Пэрэс паведаміў, што вывад войска зойме ад некалькіх гадзінаў да некалькіх дзён. Сёньня царкву пакінулі 39 палестынскіх ваяўнікоў і каля 80 цывільных асобаў. На моцы пагадненьня, заключанага пры пасярэдніцтве Эўразьвязу, 13 палестынцаў былі сёньня вывезеныя на Кіпр, адкуль пазьней будуць дэпартаваныя ў іншыя краіны. Астатнія 26 ваяўнікоў пад амэрыканскім канвоем былі дастаўленыя ў Паласу Газа.
XS
SM
MD
LG