Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:30 ]  Закончылася аблога царквы ў Бэтлееме


ЕРУСАЛІМ. Сёньня закончылася пяцітыднёвая аблога царквы Нараджэньня Хрыстовага ў Бэтлееме. Царкву пакінулі 39 палестынскіх ваяўнікоў і каля 80 цывільных асобаў. На моцы пагадненьня, заключанага пры пасярэдніцтве Эўразьвязу, 13 палестынцаў былі сёньня вывезеныя на Кіпр, адкуль пазьней будуць дэпартаваныя ў іншыя краіны. Астатнія 26 ваяўнікоў пад амэрыканскім канвоем былі дастаўленыя ў Паласу Газа. Цяпер ізраільскія сілы маюць быць выведзеныя з Бэтлеему. Тым часам сёньня ў выніку выбуху бомбы каля банку ў горадзе Бээршэва было паранена трое чалавек. Паліцыя затрымала двух нападнікаў. Ізраільскія танкі і вайсковыя аддзелы канцэнтруюцца на мяжы з Паласой Газа, рыхтуючыся да магчымай акцыі супраць палестынскіх ваяўнікоў.
XS
SM
MD
LG