Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:51 ]  На мяжы Паласы Газа назіраецца канцэнтрацыя ізраільскіх танкаў


ЕРУСАЛІМ. На мяжы Паласы Газа назіраецца канцэнтрацыя ізраільскіх танкаў, якія рыхтуюцца да магчымых дзеяньняў супраць палестынскіх ваяўнікоў. Калі такая апэрацыя можа пачацца – невядома. Аднак, ізраільскі габінэт ужо ўхваліў ваенныя ўдары ўв адказ на самагубчае бамбаваньне ў аўторак у прымесьці Тэль-Авіву, у часе якога загінулі 15 ізраільцаў. Паведамляецца, што перад апэрацыяй Ізраіль прызваў ваенных рэзэрвістаў. Палестынская паліцыя Паласы Газа ўчора затрымала 14 сяброў ваяўнічай групоўкі Хамас, якая ўзяла на сябе адказнасьць за бамбаваньне ў аўторак.
XS
SM
MD
LG