Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:35 ]  Споры сыбірскае язвы ў пошце Фэдэральнага рэзэрву ЗША


ВАШЫНГТОН. Прадстаўнікі цэнтральнага банку ЗША паведамілі, што ў паштовым аддзяленьні банку, якое знаходзіцца па-за галоўным будынкам Фэдэральнага рэзэрву, знойдзеныя споры сыбірскай язвы. У заяве падкрэсьліваецца, што споры былі знойдзеныя ў часе звычайных праверак. Крыніца магчымага забруджаньня – невядомая. Летась пяць чалавек памерлі ад сыбірскай язвы, калі ейныя споры былі знойдзеныя ў пошце, прысланай ва ўрадавыя ўстановы і будынкі сродкаў масавай інфармацыі Злучаных Штатаў.
XS
SM
MD
LG