Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 12:24 ]  Канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродар прыехаў ва Ўзбэкістан


ТАШКЕНТ. Сёньня ва Ўзбэкістане Канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродар правядзе перамовы з узбэцкім прэзыдэнтам Іслямам Карымавым. Шродар прыехаў у Ташкент пасьля наведаньня Афганістану. Чакаецца, што нямецкі і ўзбэцкі бакі абмяркуюць пытаньні супрацоўніцтва ў барацьбе супраць тэрарызму і праблемы двухбаковага эканамічнага ды тэхнічнага супрацоўніцтва. Учора ў Афганістане Шродар адхіліў просьбы пра разгортваньне міжнародных сілаў бясьпекі па-за Кабулам і сказаў, што Нямеччына дасягнула мяжы сваёй прысутнасьці ў краіне. Прыблізна чвэртку шматнацыянальных сілаў у Афганістане складае нямецкі кантынгэнт колькасьцю ў чатыры з паловай тысячы вайскоўцаў. Аднак, у часе сустрэчы з кіраўніком часовай афганскай адміністрацыі Хамідам Карзаем, Шродар заявіў, што падтрымлівае падаўжэньне мандату шматнацыянальных сілаў пасьля яго заканчэньня ў сёлетнім чэрвені.
XS
SM
MD
LG