Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 11:08 ]  У Дагестане абвешчаны дзень жалобы


МАХАЧКАЛА. Сёньня ў Дагестане абвешчаны дзень жалобы ў памяць ахвяраў тэракту ў Касьпійску які забраў жыцьці прынамсі 34 чалавек, сярод якіх былі 12 дзяцей. Больш 130 асобаў – параненыя. Прылада з дыстанцыйным кіраваньнем выбухнула ўчора раніцай у часе сьвяткаваньня 57 гадавіны перамогі над фашызмам. Адказнасьці за тэракт ня ўзяў на сябе ніхто. Расейскі прэзыдэнт Владзімір Пуцін паабяцаў знайсьці і пакараць вінаватых. ЗША зганілі тэракт, які, паводле прэзыдэнта Буша, засмуціў і абурыў Злучаныя Штаты.
XS
SM
MD
LG