Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 10:57 ]  Жонка прэзыдэнта ЗША Лаўра Буш наведае эўрапэйскія краіны


ВАШЫНГТОН. У наступным тыдні Першая лэдзі Злучаных Штатаў Лаўра Буш распачне васьмідзённую паездку па Эўропе. У прыватнасьці, яна наведае Францыю, Вугоршчыну і Чэхію. Разам зь ёй будзе адна зь ейных дочак – Джэна Буш. Першая лэдзі плянуе абмеркаваць пытаньні адукацыі, праблемы жанчынаў, а таксама дапамогу Афганістану. У Празе яна сустрэнецца з прэзыдэнтам Чэхіі Вацлавам Гавэлам і наведае Радыё Свабода.
XS
SM
MD
LG