Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 10:26 ]  Палестынскія ваяўнікі з Бэтліему будуць перавезеныя на Кіпр


НІКАСІЯ (Кіпр). 13 палестынскіх ваяўнікоў, якія знаходзяцца ў Царкве Нараджэньня Хрыстовага ў Бэтліеме будуць перавезеныя на Кіпр, перад тым, як іх вывезуць у іншую краіну. Адпаведнае пагадненьне было дасягнутае пры дапамозе Эўразьвязу, які ўзяў на сябе ўсе працэдурныя пытаньні. Паводле кіпрыёцкага міністра замежных справаў Іааніса Касулідзіса палестынцы будуць заставацца на Кіпры пакуль ня скончацца перамовы пра іхны далейшы лёс. Міністар сказаў таксама, што Гішпанія і Грэцыя зацікаўленыя ўзяць іх да сябе. Тым часам больш як 120 палестынцаў усё яшчэ застаюцца ў царкве. Таксама паведамляецца, што па 13 ваяўнікоў з ванннай базы на Кіпры вылеціў самалёт паветраных сілаў Вялікай Брытаніі.
XS
SM
MD
LG