Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:00 ]  32 чалавекі загінулі падчас выбуху ў Касьпійску


МАСКВА. Улады Дагестану паведамляюць, што як найменей 32 чалавекі загінулі і каля 150 былі параненыя ў выніку выбуху падчас параду ў горадзе Касьпійск. Міністэрства ўнутраных справаў Дагестану пералічае сярод забітых 15 расейскіх вайскоўцаў і 12 дзяцей. Бомба, напакаваная кавалкамі мэталу, выбухнула падчас праходу вайсковага духавога аркестру. Прэзыдэнт Расеі Пуцін, назваў выбух у Касьпійску тэрарыстычным актам і параўнаў яго арганізатараў з нацыстамі. Пуцін даручыў расьсьледаваньне інцыдэнту кіраўніку службаў бясьпекі Нікалаю Патрушаву. Пакуль што ніхто ня ўзяў за сябе адказнасьць за выбух.
XS
SM
MD
LG