Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:58 ]  Бялградзкі суд выдаў ордэр на арышт 17 падазраваных


БЯЛГРАД. Бялградзкі суд выдаў сёньня ордэр на арышт 17 сэрбаў, падазраваных ва ўчыненьні ваенных злачынстваў, выдачы якіх дамагаецца Трыбунал ААН у Гаазе. Ордэры датычаць тых асобаў, якія ня здаліся добраахвотна да вызначанага ўладамі тэрміну. У мінулым месяцы югаслаўскія ўлады прынялі закон аб супрацоўніцтве з Гаагскім трыбуналам. Улады дагэтуль ня ведаюць месцазнаходжаньне некаторых падазраваных, у тым ліку былога лідэра басьнійскіх сэрбаў Радавана Караджыча і вайсковага камандзера Раткі Младзіча. Суд аднак ня выдаў ордэру на арышт цяперашняга сэрбскага прэзыдэнта Мілана Мілуцінавіча, папярэдзіўшы, што яго арышт можа паставіць пад пагрозу сувэрэнітэт і бясьпеку краіны.
XS
SM
MD
LG