Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:56 ]  Эўразьвяз шукае краіны, згодныя прыняць палестынцаў


МАДРЫД. Эўрапейскі Зьвяз працягвае шукаць краіны, якія б пагадзіліся прыняць 13 палестынскіх ваяўнікоў, якія маюць быць высланыя на моцы пагадненьня аб зьняцьці аблогі з Царквы Нараджэньня Хрыстовага ў Бэтлееме. Тым часам сёньня перамовы аб зьняцьці аблогі былі спыненыя. Прэсавы сакратар ізраільскага камандаваньня Яакоў Далаль абвінаваціў у гэтым палестынцаў, якія працягваюць трымаць абарону ў царкве: «Яны парушылі дамоўленасьць і спрабуюць дамагчыся іншых зьменаў у пагадненьня, так што мы вярнуліся да стану рэчаў на ўчорашні вечар. У прынцыпе дамоўленасьць існуе, аднак мы яшчэ не гатовыя яе выконваць», - сказаў прадстаўнік ізраільскага войска. Тым часам сёньня палестынскія сілы бясьпекі арыштавалі ў Палазе Газа 14 ваяўнікоў з групоўкі «Хамас» у рамках абвешчанай Арафатам вайны з тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG