Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:53 ]  12 параненых французаў вяртаюцца з Пакістану дадому


КАРАЧЫ. Дванаццаць французаў, параненых учора падчас выбуху бомбы ў Карачы, вяртаюцца ў Францыю на адмыслова абсталяваным мэдычным самалёце. Перад адлётам іх наведала міністар абароны Францыі Мішэль Альё-Мары. Альё-Мары прыбыла ў Карачы для назіраньня за сьледзтвам у справе ўчорашняга самагубчага тэрарыстычынага акту, падчас якога загінулі 11 французаў і трое пакістанцаў, улучна з тэрарыстам. Пакістанская паліцыя арыштавала ў гэтай справе 123 асобы, падазраваныя ў сувязях з арганізацыяй «Аль-Каіда». Пакуль што ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці за выбух.
XS
SM
MD
LG