Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:52 ]  Пратэсты супраць зьняволеньня кыргыскага апазыцыянэра


БІШКЕК. Каля 100 чалавек сабраліся сёньня ў ваколіцах кыргызскай сталіцы Бішкеку, пратэстуючы супраць асуджэньня на 10 гадоў турмы апазыцыйнага палітыка Фелікса Кулава. Удзельнікі пратэсту заблякавалі дарогу, якая вядзе ў вёску Байтык, дзе нарадзіўся Кулаў. Яны патрабавалі вызваленьня Кулава з турмы і адстаўкі прэзыдэнта Кыргызстану Аскара Акаева. Учора каля 2000 прыхільнікаў Кулава правялі дэманстрацыю каля будунка суду, спрабуючы не дазволіць перавезьці Кулава ў месца зьняволеньня. Кулаў ужо адбывае 7-гадовы тэрмін за злоўжываньне ўладай.
XS
SM
MD
LG