Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:44 ]  У Латвіі аслабленыя моўныя патрабаваньні ў заканадаўстве


РЫГА. Парлямэнт Латвіі сёньня прагаласаваў за зьмены ў выбарчым заканадаўстве, паводле якіх ад кандыдатаў на выбарах больш ня будзе патрабавацца веданьня латыскай мовы. Паводле новага закону, кандыдаты, якія не валодаюць дзяржаўнай мовай, могуць удзельнічаць у выбарах, аднак пасьля абраньня мусяць вывучыць мову, каб удзельнічаць у працы адпаведных органаў улады. У мінулым месяцы парлямэнт прыняў папраўкі да канстытуцыі, паводле якіх умацоўваецца роля латыскай мовы ў працы парлямэнту і мясцовых органаў улады. Гэтыя папраўкі аблегчылі прыняцьце пастановы аб аслабленьні моўных патрабаваньняў – неабходнай умовы для прыняцьця Латвіі ў НАТО.
XS
SM
MD
LG