Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:08 ]  Брытанскі гэнэрал лічыць, што антытэрарыстычная апэрацыя ў Афганістане практычна завершаная


АВІЯБАЗА БАГРАМ (Афганістан). Кіраўнік брытанскага войска ў Афганістане, брыгадны гэнэрал Роджар Лэйн лічыць, што апэрацыя сілаў антытэрарыстычнай кааліцыі супраць ваяўнікоў Аль Кайды і талібаў на тэрыторыі Афганістану практычна завершаная. Паводле Лэйна, дадзеныя пра падрыхтоўку новага наступу талібаў і ваяўнікоў Аль Кайды ў гарах на ўсходзе краіны не падцьвярджаюцца. На ягоную думку, ваенная апэрацыя ў Афганістане павінна скончыцца ў бліжэйшыя тыдні. У той самы час міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў, што ў Афганістане як і раней дзейнічаюць аддзелы талібаў і ваяўнікоў Аль Кайды, якія імкнуцца дэстабілізаваць сытуацыю ў краіне. Рамсфэльд падкрэсьліў, што пакуль не гатовы паведаміць пра тэрміны заканчэньня антытэрарыстычнай апэрацыі ў Афганістане.
XS
SM
MD
LG