Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:12 ]  Арафат загадаў палестынскай службе бясьпекі папярэдзіць напады супраць цывільных ізраільцаў


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш выказаў задаволенасьць дзеяньнямі палестынскага лідара Ясіра Арафата, які загадаў палестынскай службе бясьпекі папярэдзіць напады супраць цывільных ізраільцаў. Апрача гэтага Буш сказаў, што ў часе плянаваньня захадаў у адказ, ізраільскі прэм’ер-міністар Арыэль Шарон не павінен забывацца пра мірнае разьвязаньне канфлікту. Словы прэзыдэнта прагучалі ў Белым Доме на пачатку сустрэчы з каралём Ярданіі Абдулахам, у часе якой абмяркоўваўся ізраільска-палестынскі канфлікт. У сваім вытупе Арафат таксама заклікаў міжнародную грамадзкасьць садзейнічаць аднаўленьню палестынскай сыстэмы бясьпекі, зьнішчанай, паводле ягоных словаў, у выніку ізраільскіх ваенных апэрацыяў. Арафат выказаў гатовасьць разам са Злучанымі Штатамі браць удзел у міжнароднай антытэрарыстычнай кампаніі.
XS
SM
MD
LG