Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:10 ]  Габінэт бясьпекі Ізраілю ўхваліў новыя антытэрарыстычныя апэрацыі


ЕРУСАЛІМ. Габінэт бясьпекі Ізраілю ўхваліў новыя антытэрарыстычныя апэрацыі ўв адказ на самагубчае бамбаваньне ў выніку якога 15 чалавек загінулі і 60 былі параненымі. Ніякія дэталі адносна заплянаванай адплаты не падаваліся. Аднак, паводле ізраільскага ўраду, габінэт бясьпекі ўпаўнаважыў прэм’ер-міністра Арыэля Шарона і міністра абароны Бэньяміна Бэн-Эліязэра вырашыць якія канкрэтна захады будуць зробленыя ў адказ. Габінэт бясьпекі сабраўся на паседжаньне ўчора ўвечары, пасьля вяртаньня Арыэля Шарона са Злучаных Штатаў у Ізраіль. Шарон перарваў візыт у Вашынгтон пасьля палестынскага самагубчага бамбаваньня ў більярднай зале ў месьце Рышон-Лецыён.
XS
SM
MD
LG