Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 11:08 ]  Пагадненьне пра зьняцьцё аблогі з Царквы Нараджэньня Хрыстовага ў Бэтліеме дасягнутае


БЭТЛІЕМ. Як паведамляюць з Заходняга берагу ракі Ярдан, ізраільскія і палестынскія прадстаўнікі дасягнулі пагадненьня пра зьняцьцё аблогі з Царквы Нараджэньня Хрыстовага ў Бэтліеме. Паводле дамовы, усе хто знаходзіцца ў храме, апрача 13 чалавек, змогуць яго пакінуць. Папведамляецца, што 26 палестынцаў, якіх Ізраіль абвінавачвае ў тэрарызме, будуць высланыя ў Паласу Газа, дзе іх пасадзяць у вязьніцу. Каля 80 цывільных жыхароў будуць адпушчаныя. 13 абвінавачаных ва ўдзеле ў тэрарыстычных арганізацыях застануцца ў царкве. Плянуецца, што яны будуць высланыя ў іншую краіну. Канфлікт вакол храма доўжыцца ўжо шэсьць тыдняў.
XS
SM
MD
LG